«Журналісты за талерантнасць» абвяшчаюць конкурс J4T AWARDS 2022

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» абвясціла аб конкурсе для журналістаў і журналістак, а таксама рэдакцыяў медыя –J4T AWARDS 2022. Пераможцы будуць вылучаны ў трох намінацыях. Дэдлайн падачы заявак – 20 лістапада 2022 года.

«Журналісты за талерантнасць» абвяшчаюць конкурс J4T AWARDS 2022

Конкурс ладзіцца з мэтай павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў медыя ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі.

Матэрыял года

У намінацыі прымаюцца артыкулы / фотарэпартажы / відэаматэрыялы / радыёперадачы, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве.

Патрабаванні:

  • артыкул павінен быць апублікаваны з 1 лістапада 2021 года па 31 кастрычніка 2022 года;
  • адзін аўтар можа падаць на конкурс не больш за тры працы;
  • спасылку на матэрыял неабходна накіраваць на адрас info@j4t.by з пазнакай «Матэрыял на сацыяльную тэматыку»;
  • у лісце трэба ўказаць імя і прозвішча, а таксама кантактныя дадзеныя (Тэлеграм / Сігнал).

Пераможцу вызначыць журы, у склад якога ўвойдуць рэдактаркі і рэдактары беларускіх медыяў.

Лаўрэаты і лаўрэаткі конкурсу атрымаюць ганаровыя граматы і адмысловы прыз. Пераможца будзе мець магчымасць узяць удзел у асветніцкай паездцы ў адну з краінаў Еўропы ў 2023 годзе.

Сярод пераможцаў конкурсу мінулых год такія вядомыя беларускія журналісты і журналісткі як Вераніка Уласевіч, Наталля Касцюкевіч, Улад Швядовіч, Вікторыя Біран, Алеся Песенка, Вольга Шукайла, Яўген Казарцаў.

Рэдакцыя года

У намінацыі можа быць вылучаная рэдакцыя медыя, якая ў 2021 годзе ў сваіх матэрыялах прасоўвала ідэі роўнасці ды інклюзіі, распавядала пра праблемы, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі ўразлівых групаў у Беларусі, а таксама на вымушанай рэлакацыі.

Намінанты могуць быць высунутыя прадстаўнікамі грамадзянскай і журналісцкай супольнасці, а таксама чытачамі / гледачамі / слухачамі медыя.

Для вылучэння рэдакцыі неабходна запоўніць форму.

Пераможца будзе вызначаны метадам галасавання сярод праваабарончых НКА, якія працуюць з уразлівымі групамі насельніцтва. Рэдакцыя-пераможца конкурсу атрымае ганаровую грамату і адмысловы прыз.

Сярод пераможцаў мінулых гадоў – аналітычны партал «Заўтра тваёй краіны», інтэрнэт-газета «Салідарнасць», анлайн-часопіс 34Mag, інтэрнэт-выданне kyky.org, партал TUT.BY, партал EX-PRESS.BY.

Асоба года

Адмысловая намінацыя J4T за ўнёсак у развіццё ініцыятывы і праваабарончага руху ў Беларусі ў 2021 годзе. Лаўрэата вызначаюць сябры каманды Праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць».

Вынікі прэміі будуць абвешчаныя 10 снежня 2022 года.

Крыніца

Фота на вокладцы: j4t.info

Падзяліцца:

4 кастрычніка 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і гранты«Журналісты за талерантнасць» абвяшчаюць конкурс J4T AWARDS 2022

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць