Стыпендыі Elevate для супрацоўнікаў/супрацоўніц медыя

Міжнародная асацыяцыя навінавых СМІ (INMA) пры падтрымцы Google News Initiative прымае заяўкі на стыпендыі Elevate.

Стыпендыі Elevate для супрацоўнікаў/супрацоўніц медыя

Дэдлайн заявак: 4 кастрычніка 2024 года

Мэта праграмы: ўмацаваць бізнес-скілы журналістыкі шляхам прыцягнення і прасоўвання прадстаўнікоў гістарычна мала прадстаўленых груп насельніцтва.

Ліквідацыя перашкод для справядлівага ўключэння ў навучанне і развіццё індустрыі навін можа разбіць шкляную столь для прафесіяналаў з недастаткова прадстаўленых груп, што перашкаджае інавацыям і будучыні СМІ. Арганізатары лічаць, што галіна выйграе ад прыцягнення шэрагу пунктаў гледжання, якія прадстаўляюць розныя супольнасці, з рознымі этнічнымі каранямі, гендарам, узростам, сэксуальнай арыентацыяй, абмежаванымі магчымасцямі і г.д.

Каб прыняць удзел у стыпендыі Elevate, вам  трэба:

  • быць часткай недастаткова прадстаўленай групы ў вашай краіне;
  • прымаць актыўны ўдзел або імкнуцца быць неад’емнай часткай бізнесу інфармацыйных СМІ;
  • працаваць у навінавым медыя;
  • займаць топ-пасаду;
  • працаваць у сферы СМІ менш за 15 гадоў;
  • мець да 45 гадоў;
  • жадаць стаць топ-мэнэджэрам у вашай кампаніі.

Стыпендыі дадуць удзельнікам і ўдзельніцам магчымасць пазнаёміцца ​​з галоўнымі аспектамі навінавай індустрыі, наладзіць кантакты і папрацаваць з ментарамі. Стыпендыяты атрымаюць бясплатны доступ да трох майстар-класаў INMA.

Тут дэталі  і форма заяўкі

Перакладзена Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

Прэс-клуб

11 верасня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяСтыпендыі Elevate для супрацоўнікаў/супрацоўніц медыя

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць