Конкурс для журналістаў, прысвечаны тэме працоўнай міграцыі

Штогадовы конкурс ладзіць Міжнародная арганізацыя працы. Падавацца могуць прафесійныя журналісты і студэнты. Прымаюцца артыкулы, відэа ці іншыя мультымедыйныя матэрыялы.

Конкурс для журналістаў, прысвечаны тэме працоўнай міграцыі
Photo by sol on Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 31 кастрычніка 2024 года

Мэта конкурсу — прадставіць публіцы якасныя матэрыялы аб праблемах, звязаных з працоўнай міграцыяй, падкрэсліць ўклад працоўных мігрантаў у жыццё грамадства, а таксама супрацьстаяць ксенафобіі і дыскрымінацыі працоўных мігрантаў.

Прымаюцца друкаваныя, відэа-, радыё- і мультымедыйныя матэрыялы і фотаэсэ, апублікаваныя або выпушчаныя ў эфір у перыяд паміж 31 кастрычніка 2023 года і 31 кастрычніка 2024 года.

Прыз — 1200 долараў ЗША  для прафесійных журналістаў і 500 долараў ЗША — у студэнтскай катэгорыі.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

https://ijnet.org/

25 верасня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыКонкурс для журналістаў, прысвечаны тэме працоўнай міграцыі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць