Нязмушаны нэтворкінг у Варшаве
На нетворкінг ва ўтульнай прасторы запрашаюць беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак. Мерапрыемства арганізавана арганізацыяй ІншыЯ і аб’яднаннем беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus.
Дэдлайн падачы заявак: 16 кастрычніка 2024 года
Сустрэча адбудзецца 18 кастрычніка ў Варшаве, з 18:30 па 21:00.
На сустрэчы вы зможаце:
- пазнаёміцца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і медыя;
- абмеркаваць міфы і рэаліі сваёй працы;
- падзяліцца класнымі практыкамі сумеснай працы;
- знайсці новыя ідэі і магчымасці для супрацоўніцтва.
Для павышэння якасці ўзаемадзеяння сустрэча будзе мадэравацца. Дакладнае месца правядзення сустрэчы будзе паведамлена асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю.
ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА
30 верасня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...