Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Каля 1500 журналістаў з больш як 100 краін і тэрыторый сабяруцца ў Куала-Лупмуры (Малазія) на Сусветнай канферэнцыі журналістаў-расследавальнікаў. У праграме канферэнцыі — метады пошуку ў Інтэрнэце, лепшыя практыкі трансгранічнага супрацоўніцтва, а таксама парады і інструменты для СМІ ў выгнанні.
Канферэнцыя пройдзе з 20 па 24 лістапада 2025 года
Прыняць удзел могуць прафесійныя журналісты ці супрацоўнікі некамерцыйных, няўрадавых ці адукацыйных арганізацый, якія актыўна працуюць у падтрымку журналісцкіх расследаванняў і журналістыкі дадзеных. Па меркаваннях бяспекі ўсе рэгістрацыі будуць правераны на адпаведнасць патрабаванням.
Удзел у канферэнцыі платны, але вы можаце падаць заяўку на атрыманне стыпендыі.
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт