Future Lands: Прыём заявак на стварэнне кароткаметражных дакументальных фільмаў

Пражскі цэнтр грамадзянскай супольнасці ў супрацоўніцтве з WATCH DOCS IFF і тэлеканалам Current Time аб’яўляе конкурс ідэй для стварэння кароткаметражных дакументальных фільмаў Future Lands. Заявак чакаюць ад маладых дакументалістаў ва ўзросце да 35 гадоў.

Future Lands: Прыём заявак на стварэнне кароткаметражных дакументальных фільмаў
Photo by Jakob Owens/Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 27 кастрычника 2024 года

Умовы падачы заяўкі: 

  • падаць заяўку могуць маладыя дакументалісты і відэарэжысёры ва ўзросце да 35 гадоў, якія ўжо стварылі хаця б адзін кароткаметражны фільм;
  • гэта могуць быць грамадзяне Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана;
  • заяўку можна падаць самастойна альбо разам з вытворцам;
  • калі ў абранага рэжысёра няма прадзюсара, арганізатары Future Lands дапамогуць яго знайсці.

Future Lands прэтэндуюць на тое, каб стаць зборнікам кароткіх дакументальных гісторый, якія прапануюць разнастайныя апавяданні і светапогляд новага пакалення кінематаграфістаў, іх праблемы і бачанне будучыні праз прызму постімперыялізма.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

www.praguecivilsociety.org

2 кастрычніка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыFuture Lands: Прыём заявак на стварэнне кароткаметражных дакументальных фільмаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць