Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Падаваць заяўкі могуць аўтары пачаткоўцы, якія займаюцца стварэннем кантэнту на тэму гендарнай роўнасці і правоў ЛГБТКІ+. Вынікам медыятона будзе стварэнне медыяпрадуктаў.
Дэдлайн падачы заяўкі: 15 кастрычніка 2024 года
На працягу 3-х дзён разам з калегамі і дапамогай спецыялістаў і спецыялістак медыяпрадакшна ўдзельнікі будуць распрацоўваць медыяпрадукт (відэаінтэрв’ю, відэасюжэт, падкаст, фотапраект ці іншы). Мэта медыятону — аб’яднаць людзей з рознымі навыкамі і ідэямі для хуткага стварэння крэатыўнага і ўплывовага медыяпрадукту, які асвятляе тэму правоў жанчын, гендарнай роўнасці і правоў.
Для каго мерапрыемства:
Прыярытэт будзе аддадзены тым удзельнікам, якія маюць невялікі досвед у стварэнні медыякантэнта.
Медыятон пройдзе з 13 па 15 лістапада ў Вільнюсе (Літва). Арганізатары аплачваюць праезд, харчаванне і пражыванне для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прыязджаюць у Вільнюс.
Праграма ўключае ў сабе варкшопы, нэтворкінг, ментарскія сесіі, групавую працу, працу ў студыі, працу са здымачнымі групамі і стварэнне медыяпрадукту.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт