CityDog.io адкрывае новую вакансію
Гарадскі часопіс CityDog шукае журналістку ці журналіста з вопытам працы ў медыя, пажадана ў аддзеле навін. Рэдакцыя чакае, што ён / яна ўмее шукаць навіны, інфармацыйныя нагоды і проста цікавую інфармацыю ў сацсетках (арыентуецца ў трэндах), на сайтах, на вуліцы.
Веданне беларускай, рускай моў – абавязковае, ангельскай ці польскай – вітаецца.
Умовы працы:
- Поўны працоўны дзень, мажлівасць працаваць на адлегласці.
- Месцазнаходжанне прэтэндэнта_ткі: няважна.
- Заработная плата: вызначыцца пры сумоўі.
Ад кандыдата чакаюць:
- Рэзюмэ.
- Спасылкі на свае арыгінальныя навіновыя матэрыялы.
Свае лісты дасылайце на editor@citydog.io з пазнакай «Вакансія ў аддзел навін».
Фота на вокладцы: facebook.com/CityDog.io
20 верасня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...