Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Праграма збірае беларускую дыяспару — маладых беларускіх блогераў, влогераў і стваральнікаў кантэнту ў сацыяльных сетках. Івэнт пройдзе ў Вільнюсе 16-17 студзеня 2025 года.
Дэдлайн падачы заявак: 29 лістапада 2024 года
Дзе і калі: у Вільнюсе (Літва) 16-17 студзеня 2025 года.
Праграма прызначаная для стваральнікаў пакалення Z, якія жадаюць павысіць свой уплыў у беларускай сацыяльнай медыяпрасторы. Акрамя нэтворка, яна ўключае адукацыйныя сесіі, каб даць удзельнікам разуменне і навыкі для пашырэння іх лічбавай прысутнасці.
Узрост удзельнікаў: 18–30 гадоў. Мова: англійская і беларуская (для некаторых сесій). Трэба валодаць размоўнай англійскай.
Тэмы сесій:
Будуць адабраныя 20 удзельнікаў на аснове заяўленага досведу і інтарэсу да пералічаных тэматык. Кандыдаты могуць прадстаўляць грамадзянскую супольнасць, новыя медыя, акадэмічныя кругі, тэхналагічныя сферы, лічбавых стваральнікаў і мець досвед/інтарэсы ў такіх пытаннях і сферах, як барацьба з дэзінфармацыяй, тэндэнцыі ў лічбавых тэхналогіях, лічбавая і медыяпісьменнасць, актывізм, кібербяспека, кампанія ў сацыяльных сетках, электроннае кіраванне, Web 3.0. (Metaverse, AI), журналістыка.
Арганізатары пакрываюць расходы на пералеты эканом-класам, пражыванне ў гасцініцах у агульных нумарах для ўдзельнікаў і ў асобных нумарах для спікераў, большую частку харчавання.
Форум арганізаваны World Learning and Digital Communication Network Global пры фінансаванні Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.
Перакладзена Прэс-клубам на беларускую мову
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт