Помнікі Мінска і абласцей: ці адпавядаюць яны нацыянальнай гісторыі і што кажуць пра ўзровень русіфікацыі? Прэзентацыя даследвання «Палітычнай сферы»

Запрашаем на анлайн прэзентацыю вынікаў новага даследавання «Мінская карта гістарычнай памяці» ад  Інстытута «Палітычная сфера». Падчас яго была сабрана інфармацыя пра больш чым 760 помнікаў, памятных знакаў, дошак і іншых мемарыяльных аб’ектаў. Такое глыбокае вывучэнне праводзілася ўпершыню: ранейшыя даследаванні канцэнтраваліся на аналізе назваў вуліц.
21 лістапада, чацвер
15:00 Мінск 16:00 Вільнюс 17:00 Мінск
Анлайн
Зарэгiстравацца Дадаць у Google Calendar
Помнікі Мінска і абласцей: ці адпавядаюць яны нацыянальнай гісторыі і што кажуць пра ўзровень русіфікацыі? Прэзентацыя даследвання «Палітычнай сферы»

Калі: 21 лістапада, 15:00 (па Варшаве) / 16:00 (па Вільнюсу) / 17:00 (па Мінску)

Пра што пагаворым:

  • якія сімвалы, вобразы, падзеі і асобы дамінуюць сярод помнікаў Мінска, якім гістарычным эпохам і дзяржавам надаецца ўвага;
  • наколькі адпавядае нацыянальнай гісторыі комплекс мемарыяльных аб’ектаў Мінска;
  • у якой ступені гарадскі ландшафт русіфікаваны і саветызаваны;
  • якія асноўныя праблемы існуюць у гістарычнай памяці беларускай сталіцы.

Гэта другое падобнае даследаванне «Палітычнай сферы»: аналіз 2023 года быў прысвечаны абласным цэнтрам, таму ёсць магчымасць зрабіць цікавае параўнанне.

Спікеры і аўтары даследвання:

  • Андрэй Мастыка, «Беларускі інстытут публічнай гісторыі», даследчык гістарычнай памяці;
  • Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута «Палітычная сфера».

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

Падзяліцца:

14 лістапада 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiПомнікі Мінска і абласцей: ці адпавядаюць яны нацыянальнай гісторыі і што кажуць пра ўзровень русіфікацыі? Прэзентацыя даследвання «Палітычнай сферы»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць