Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Крызісныя часы робяць уразлівымі ўсё больш шырокія групы беларускага грамадства і адначасова вядуць да змяншэння іх прысутнасці ў медыя. Каб шукаць шляхі для змянення гэтай сітуацыі, мы запрашаем журналістаў і журналістак правесці разам 6-7 снежня (пятніца-субота) на інтэрактыўным варкшопе ў Вільнюсе.
Дэдлайн заявак: 20 лістапада 2024 года
Калі пройдзе варкшоп: 6 снежня 10:00–17:00, 7 снежня 10:00–14:00.
Месца: цэнтр Вільнюса
Вы не толькі даведаецеся, але і паспрабуеце на практыцы розныя крэатыўныя падыходы інклюзіўнай журналістыкі для якаснага вяртання ў медыйную прастору «нябачных» людзей з уразлівых груп. Разам мы будзем распрацоўваць рэальныя крокі да інклюзіі, якія могуць зрабіць усе медыя, незалежна ад даступных ім рэсурсаў.
Мінімум тэорыі і шмат сумеснай працы дапамогуць разабрацца ў тэме як тым, хто не мае досведу працы ў сацыяльнай журналістыцы, так і тым, хто хоча пашырыць свае кампетэнцыі ў гэтым кірунку.
Што вас чакае?
Вынікі адбору будуць паведамлены не пазней за 25 лістапада ўключна. Дакладнае месца і праграму варкшопа мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю і адбор.
Для тых, хто жыве не ў Вільнюсе, прадугледжана пакрыццё выдаткаў на дарогу (цягнік/аўтобус) і пражыванне.
Хто праводзіць?
Варкшоп правядзе медыяэкспертка з 25-гадовым досведам працы ў беларускай сацыяльнай журналістыцы. Некалькі гадоў запар яна была лідэр-трэнеркай Школ сацыяльнай і канструктыўнай журналістыкі, ладзіла аўтарскія курсы і трэнінгі для трэнер_ак краін Усходняга партнёрства па інклюзіўнай журналістыцы. З’яўляецца прадукт-мэнэджаркай электроннага дапаможніка «Медыярашэбнік пра розных людзей».
Мерапрыемства ладзяць арганізацыя ІншыЯ і аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus.
Па ўсіх пытаннях датычных рэгістрацыі і правядзення варкшопа звяртайцеся на пошту info@theothersby.org з адпаведнай пазнакай у тэме ліста.
Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!
Прэс-клуб Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт