Women in Tech шукае аўтар_к для Гласарыя беларускага фемінізму

Каманда праекта Women in Tech Academic запускае Гласарый беларускага фемінізму. Гэта анлайн-прастора, якая аб’яднае галасы розных фемініст_к і распавядзе пра паняцці, імёны, канцэпцыі, плыні і тэндэнцыі праз прызму беларускага кантэксту.

Women in Tech шукае аўтар_к для Гласарыя беларускага фемінізму
Скрыншот з wintech.me

Дэдлайн падачы на вакансію: 15 снежня 2024 года

Шукаюць аўтар_к для платформы, якія зацікаўленыя распавесці пра цэнтральныя фемінісцкія паняцці ў межах беларускага кантэксту.

Што такое артыкул у Гласарыі:

Кожны запіс у Гласарыі будзе ўключаць назву паняцця і асноўны тэкст, які раскрывае яго значэнне (аб’ём 2–5 старонак), візуальныя элементы (фота ці іншыя выявы), спасылкі і рэкамендацыі для далейшага вывучэння, а таксама кароткае біяграфічнае апісанне аўтар_кі. Ганарар: 150 еўра за тэкст.

Оpen-call на некалькі блокаў Гласарыя:

  • клас і гендар;
  • калектыўнасць і салідарнасць;
  • віды гвалту (гендарны, рэпрадуктыўны, структурны, тэмпаральны, фізічны, эканамічны, сацыяльны, сімвалічны);
  • дэкаланіяльнасць, посткаланіяльнасць, антыкаланіяльнасць.

Заяўку можна даслаць на femschool.belarus@gmail.com. Яна павінна ўключаць: назву тэрміна ці канцэпцыі; кароткае апісанне (да 150 слоў); кароткае біяграфічнае апісанне.

Women In Tech – гэта інфраструктурны адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у ІТ, стымуляванне даследаванняў на стыку тэхналогій і фемінізму, а таксама прасоўванне гендарнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогій. Праект ініцыяваны Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Падзяліцца:

21 лістапада 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііWomen in Tech шукае аўтар_к для Гласарыя беларускага фемінізму

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць