Медыя Акадэмія Press Club Belarus шукае трэнерак і трэнераў

Калі вы маеце багаты досвед працы ў медыях і гатовыя дзяліцца сваімі ведамі з маладымі журналістамі і рэдактарамі, далучайцеся да каманды! Мы шукаем спецыялістаў для доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў нашых адукацыйных праграмах.

Медыя Акадэмія Press Club Belarus шукае трэнерак і трэнераў
Ілюстрацыя створана пры дапамозе ШІ

Дэдлайн падачы заявак: 9 снежня 2024 года

Каго мы шукаем?

  • Практыкаў, а не тэарэтыкаў,
  • Спецыялістаў і спецыялістак, якія гатовыя дзяліцца досведам і ведамі,
  • Экспертаў і экспертак у канкрэтных медыянапрамках.

Праграмы, дзе вы можаце стаць трэнерам або трэнеркай:

Курс па медыяменеджменце (2 семестры, 1 раз у год)
Развіваем кіраўніцкія навыкі ў медыяменеджараў сярэдняга звяна і рыхтуем супрацоўнікаў да лідарскіх пазіцый.

Ментарская праграма (5 месяцаў, 2 разы ў год)
Сумесна з Deutsche Welle Akademie. Дапамагаем рэдакцыям вырашаць праблемы, развіваць праекты і павышаць кампетэнцыі.

Журфак па суботах (Тры этапы па 10 тыдняў)
Сістэмны курс для навучання маладых журналістаў, павышэння кваліфікацыі і паглыбленага вывучэння спецыялізацый.

Спецкурсы (Некалькі разоў на год)
Кароткія тэматычныя трэнінгі для развіцця навыкаў журналістаў і рэдактараў.

Тэмы, якія нас цікавяць:

  • Асновы журналістыкі.
  • Журналісцкія жанры.
  • Відэажурналістыка.
  • Радыёжурналістыка.
  • Журналістыка на сайце.
  • Расследавальніцкая журналістыка.
  • SMM і дыстрыбуцыя кантэнту.
  • Арганізацыя працы рэдакцыі.
  • Штучны інтэлект у медыях.

Што мы прапануем?

  • Афіцыйны дагавор і канкурэнтны ўзровень аплаты.
  • Магчымасць планаваць сваю нагрузку на вучэбны год наперад.
  • Курсы павышэння кампетэнцый для нашых трэнераў.

Хто мы?

Медыя Акадэмія — праект Press Club Belarus, які з 2020 года займаецца сістэмным навучаннем журналістаў, рэдактараў і іншых медыяспецыялістаў.

Мы прапануем: 

  • асновы прафесіі для пачаткоўцаў;
  • павышэнне кваліфікацыі;
  • ментарскую падтрымку медыяпраектаў;
  • навучанне супрацоўнікаў рэдакцый.

Як падаць заяўку?

Калі вы хочаце стаць трэнерам і ўнесці свой уклад у развіццё беларускага медыясектара, дашліце нам вашу заяўку з указаннем тэмаў, у якіх вы маеце экспертызу.

Падаць заяўку на далучэнне да пулу трэнераў  і трэнерак Медыя Акадэміі

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

22 лістапада 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііМедыя Акадэмія Press Club Belarus шукае трэнерак і трэнераў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць