Гранты ад New Democracy Fund

New Democracy Fund (NDF) аб’яўляе конкурс, накіраваны на падтрымку рэгіянальных партнерстваў і альянсаў паміж прадстаўнікамі розных краін.

Гранты ад New Democracy Fund
Фота: Embassy of Ukraine in the Kingdom of Denmark

Заяўкі прымаюцца на сталай аснове.

Падаць заяўкі могуць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці (уключаючы СМІ) з краін Усходняга суседства (Eastern Neighborhood Countries, ENC): Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Падаваць заяўкі можна ў партнёрстве як мінімум з адным іншым суб’ектам грамадзянскай супольнасці з як мінімум адной краіны ENC, або з суб’ектам грамадзянскай супольнасці з Даніі, або як мінімум з адным іншым суб’ектам грамадзянскай супольнасці з той жа краіны ENC. Суб’екты грамадзянскай супольнасці ўключаюць АГС, грамадскія рухі, СМІ, навуковыя супольнасці, прафсаюзы і інш.

Праекты павінны адпавядаць адной з тэм NDF: моладзь, СМІ, культура, рынак працы, «зялёны» і справядлівы пераход, гендэр, правы чалавека і інклюзія.

Памер гранта: да 400 000 дацкіх крон (53 000 еўра).

У рамках конкурсу таксама прымаюцца заяўкі ад арганізацый з краін ENC, якія падаюць заяўкі без партнёраў, максімальная сума такога гранта складае 100 000 дацкіх крон (13 400 еўра).

Тут дэталі

Тут падацца

Перакладзена на беларускую Прэс-клубам

Падзяліцца:

Прэс-клуб

25 лістапада 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць