Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Гэта вынікае са справаздачы праваабарончай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» (RSF).
Па свету ў турмах сядзяць 550 журналістаў. Гэта на 7% больш, чым у 2023 годзе. У 2024 годзе агульны прызначаны тэрмін няволі на 72 журналіста перавысіў 250 гадоў.
Колькасць арыштаваных журналістаў па краінах-лідарах:
Кітай (124, з іх 11 — у Ганконгу),
Бірма (61),
Ізраіль (41),
Беларусь (40).
Расія пасадзіла 38 журналістаў, Вьетнам столькі ж.
Дарэчы, у 2023 годзе Беларусь была на 3 месцы, але затрыманных журналістаў было менш — 39.
Варта дадаць, што ў Беларусі сітуацыя значна горшая, і праваабаронцы не маюць дакладных лічбаў, бо часта інфармацыя проста застаецца невядомай: людзі баяцца публічна казаць пра рэпрэсіі ў дачыненні родных або калегаў.
Гэта гвалт — часта здзейсненае ўрадамі і ўзброенымі групамі з поўнай безнаказаннасцю — патрабуе неадкладнага адказу. RSF заклікае да тэрміновых дзеянняў па абароне журналістаў і журналістаў.
За год былі забітыя 54 журналісты, у тым ліку 31 у зонах канфліктаў. Колькасць журналістаў, забітых за працу ў зонах канфліктаў — у Іраку, Судане, М’янме, Украіне і рэгіёне, закранутым вайной у сектары Газа, — дасягнула пяцігадовага максімуму (57,4%).
RSF рыхтуе такую справаздачу штогод. Тут можна паглядзець справаздачу мінулага года.
Прэс-клуб Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт