Беларусь стала трэцяй краінай па колькасці журналістаў за кратамі

Беларусь у тройцы краін з найбольшай колькасцю зняволеных журналістаў і журналістак, згодна са штогадовай справаздачай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў».

Беларусь стала трэцяй краінай па колькасці журналістаў за кратамі
Ілюстрацыя: rsf.org

Цалкам справаздачу можна паглядзець тут.

У свеце ў турмах за сваю працу цяпер 521 журналіст, падлічылі аўтары дакладу. Больш за ўсё зняволеных у Кітаі (121) і Мʼянме (68).

У Беларусі, з улікам тых, хто вызваліўся, – 39 журналістаў (32 у няволі). Гэта на сем чалавек больш, чым у 2022 годзе.

Беларусь з’яўляецца краінай з самай вялікай колькасцю затрыманых жанчын-журналістак (10) пасля Кітаю (14).

Калі падумаць пра суадносіны тых лічбаў да колькасці насельніцтва краін і да колькасці нешматлікіх беларускіх медыйшчыкаў увогуле, то карціна падаецца катастрафічнай.

Да таго ж лічба калежанак і калег за кратамі большая: некаторыя вязні застаюцца ананімнымі, а сыход з прафесіі, на жаль, не гарантуе бяспеку.

Скрыншот са справаздачы

Тры з шасці самых жорсткіх прысудаў ў свеце жанчынам-журналісткам вынесеныя беларускам: Марыне Золатавай (12 гадоў), Людміле Чэкінай (12 гадоў), Валерыі Касцюговай (10 гадоў).

Штогадовы даклад аб злоўжываннях у дачыненні да журналістаў складаецца «Рэпарцёрамі без межаў» з 1995 года. Улічваюцца прафесійныя і непрафесійныя журналісты і супрацоўнікі СМІ, у адносінах да якіх з упэўненасцю або з вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што іх затрыманне, выкраданне, знікненне або смерць з’яўляюцца прамым следствам іх прафесійнай дзейнасці.

У нашым праекце «Пресса под прессом» мы працягваем збіраць гісторыі рэпрэсаваных медыйшчыкаў і рэдакцый. На жаль, мы не можам сказаць, што гэты праект завершаны, і будзем працягваць фіксаваць гісторыю ціску на незалежную журналістыку.

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

14 снежня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняБеларусь стала трэцяй краінай па колькасці журналістаў за кратамі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць