Лічбавыя пагрозы: навучальны курс па кіберрасследаваннях ад GIJN

Курс па кіберрасследаваннях ад GIJN вядзе журналіст Крэйг Сільверман і група трэнераў. Падавацца могуць рэпарцёры з усяго свету.

Лічбавыя пагрозы: навучальны курс па кіберрасследаваннях ад GIJN
Ілюстрацыя: скрыншот сайта gijn.org

Дэдлайн падачы заяўкі: 1 лютага 2025 года

Курс бясплатны і абмежаваны 25 удзельнікамі. Ён будзе праходзіць анлайн кожны панядзелак і чацвер на працягу шасці тыдняў у 10:00 па ўсходнім часу, пачынаючы з 14 красавіка 2025 года.

Ад адабраных кандыдатаў чакаюць наведвання ўсіх сесій праграмы ў поўным аб’ёме. Удзельнікі распрацуюць сваю гісторыю ці праектную прэзентацыю і прэзентуюць яе ў канцы курса. Час навучання складзе каля шасці гадзін на тыдзень. Кандыдаты павінны добра разумець  англійскую мову.

Прыярытэт будзе аддадзены журналістам, якія могуць прадэманстраваць імкненне альбо вопыт у правядзенні расследаванняў дэзінфармацыі, шкоднаснага ПЗ, шпіёнскага ПЗ ці тролінга. Адбор будзе заснаваны на якасці заяўкі, краіне, дзе знаходзіцца журналіст, і ўзроўні прадстаўленай працы.

Тэмы курса: 

  • асновы лічбавых расследаванняў;
  • ландшафт пагроз: шкоднаснае і шпіёнскае ПЗ;
  • вывучэнне DNS, аб’яднанне вэб-сайтаў і інфраструктуры;
  • расследаванне дэзінфармацыі і тролінга;
  • аналіз сетак.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Падзяліцца:

https://gijn.org/

8 студзеня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяЛічбавыя пагрозы: навучальны курс па кіберрасследаваннях ад GIJN

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць