Вакансія: вядучы для TikTok у рэдакцыю анлайн-медыя «Салідарнасць»

Шукаюць чалавека, які зможа працаваць на фултайм па-за межамі Беларусі і адказваць за ўвесь цыкл стварэння відэа для TikTok і іншых відэаплатформаў (ад выбару тэмы і распрацоўкі сцэнарыя да здымак, пажадана мантажу, публікацыі і ўзаемадзеяння з аўдыторыяй у каментарах).

Дэдлайн заявак: 15 студзеня 2025 года

Ідэальны кандыдат:

• Ведае грамадска-палітычную павестку Беларусі і разумее, як працаваць з гэтай тэматыкай у сацсетках.
• Умее пісьменна і лаканічна складаць сцэнары на беларускай і рускай мовах. Іронія і крэатыў — вялікі плюс!
• Мантуе відэа альбо мае жаданне хутка навучацца.
• Мае вопыт працы ў кадры і адчувае сябе ўпэўнена перад камерай.
• Сочыць за трэндамі ў TikTok, Instagram і Shorts, разумее спецыфіку гэтых платформаў.
• Арганізаваны, стрэсаўстойлівы і адказны.

Мы прапануем:

• Канкурэнтную і своечасовую аплату працы.
• Дакладны і зразумелы графік.
• Камфортную працу ў сяброўскай камандзе.
• Магчымасці для прафесійнага і асабістага развіцця.

Калі вам цікава, дасылайце сваё рэзюмэ на пошту editor@gazetaby.com да 15 студзеня.

Падзяліцца:

8 студзеня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііВакансія: вядучы для TikTok у рэдакцыю анлайн-медыя «Салідарнасць»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць