Арт-рэзідэнцыя Arnis Residency на паўвостраве ў паўночнай Германіі

Arnis Residency — гэта штогадовая праграма рэзідэнцыі для сучасных мастакоў, якая знаходзіцца недалёка ад Балтыйскага мора ў ф’ёрдзе пад назвай Шлей у Арнісе, самым маленькім горадзе Германіі.

Арт-рэзідэнцыя Arnis Residency на паўвостраве ў паўночнай Германіі

Даты: з 18 верасня па 3 кастрычніка 2022 года.

Для каго

Вітаюцца заяўкі ад творцаў, якія займаюцца перформансам, кіно, жывапісам, скульптурай, інсталяцыямі, фатаграфіяй, літаратурай, гукам, новымі медыя.

Програма прадастаўляе:  

  • пражыванне;
  • харчаванне;
  • паездкі на ветразі і купанне ў Шлеі на працягу двух тыдняў;
  • аплата праезду ў памеры 150 еўра;
  • асабістыя кансультацыі;
  • сустрэчы з мясцовымі жыхарамі.

Як падаць заяўку

Арганізатары чакаюць на англійскай мове адзін PDF-файл (не больш за 15 МБ) з:

  • кароткім апісаннем вашай творчай практыкі і канкрэтнай працоўнай прапановай для рэзідэнцыі Арніс;
  • CV і інфармацыю ці выявы вашых папярэдніх прац (калі ў вас ёсць свой сайт, таксама дадайце спасылку ў заяўцы).

Файл трэба даслаць у наступнай форме: «Імя Прозвішча_Arnis Residency 2022»

Дэдлайн для заявак: 25 ліпеня 2022 года.

Адабраныя кандыдаты атрымаюць паведамленні ў хуткім часе.

Заяўкі дасылаць на адрас: arnisresidency@gmail.com

Афіцыйная старонка праграмы.

Крыніца

Фота на галоўнай: arnisresidency.de

Падзяліцца:

14 ліпеня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiАрт-рэзідэнцыя Arnis Residency на паўвостраве ў паўночнай Германіі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць