Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэс-канферэнцыя Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нільса Муйжніекса праводзіцца па ініцыятывае беларускага праваабаронцы Леаніда Судаленкі пры падтрымцы Беларускага дома правоў чалавека і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Калі: 23 студзеня 2025 года, 10:00 (Варшава, СЕТ), 11:00 (Вільнюс)
Дзе: Вільнюс (Літва)
Мерапрыемства запланавана напярэдадні электаральных мерапрыемстваў у Беларусі, папярэднія вынікі якіх плануецца абвесціць 26 студзеня. Мяркуецца, што «абраным» на 7-ы тэрмін будзе абвешчаны Аляксандр Лукашэнка, які кіруе краінай больш за 30 гадоў.
Падчас прэс-канферэнцыі спецыяльны дакладчык Нільс Муйжніекс падзеліцца сваім поглядам на бягучую сітуацыю ў Беларусі і адкажа на пытанні ўдзельнікаў. У мэтах бяспекі ўдзельнікаў просяць запоўніць форму акрэдытацыі, дзе вы таксама можаце пазначыць пажаданы фармат удзелу (анлайн або афлайн).
Працоўнымі мовамі канферэнцыі будуць англійская і беларуская з забеспячэннем сінхроннага перакладу.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт