Кіраўнік SMM-кірунку ў «Зеркало»

«Зеркало» шукае спецыяліста, які  будзе кіраваць працай каманды на розных пляцоўках. Вакансія толькі для тых, хто знаходзіцца ў ЕЗ.

Кіраўнік SMM-кірунку ў «Зеркало»
Ілюстрацыя: Toa Heftib/Unsplash

У кандыдата павінен быць вопыт працы ў журналістыцы не менш за 3 гады (вопыт у SMM будзе перавагай), вопыт кіравання камандай або праектам у медыя, разуменне прынцыпаў дыстрыбуцыі кантэнту на розных платформах, навыкі стратэгічнага планавання, жаданне працаваць з вялікім аб’ёмам дадзеных. Вітаецца гатоўнасць да эксперыментаў і камунікацыйныя навыкі. Абавязковым патрабаваннем з’яўляецца разуменне беларускага медыярынку.

Што трэба рабіць: 

  • Паляпшаць існуючыя механізмы дыстрыбуцыі кантэнту і знаходзіць новыя спосабы яго дастаўкі аўдыторыі;
  • Развіваць прысутнасць «Зеркало» на ключавых платформах — Telegram, Instagram, TikTok (мае ўласнага кіраўніка, задачы абмяжоўваюцца супервізіяй) — і тэставаць новыя пляцоўкі;
  • Аналізаваць эфектыўнасць SMM-стратэгіі, укараняць новыя падыходы, сачыць за трэндамі;
  • Узаемадзейнічаць з рэдакцыяй для аператыўнага распаўсюджвання кантэнту.

Рэдакцыя прапануе белую зарплату, магчымасць працаваць з найбуйнейшай аўдыторыяй у беларускім медыяполі, уплыў на стратэгію і развіццё лічбавых платформ, падтрымку ў рэалізацыі ідэй.

Калі вас зацікавіла вакансія — дасылайце лісты на editors@zerkalo.io з тэмай «Кіраўнік smm-кірунку». Акрамя рэзюмэ, раскажыце ў лісце пра сябе і чаму вы хочаце працаваць у рэдакцыі «Зеркало».

Крыніца: БАЖ

Падзяліцца:

БАЖ

24 лютага 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііКіраўнік SMM-кірунку ў «Зеркало»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць