Інтэнсіў для журналістаў-пачаткоўцаў па кібербяспецы і развіццю кам’юніці

International Media Academy IMA (Берлін) запрашае маладых беларускіх журналістаў і журналістак на інтэнсіўны 4-дзённы семінар «Стварэнне сетак, абарона інфарматараў» у Варшаве з 14 па 17 ліпеня.

Інтэнсіў для журналістаў-пачаткоўцаў па кібербяспецы і развіццю кам’юніці

Семінар арыентаваны на журналістаў-пачаткоўцаў з Беларусі ва ўзросце 18-25 гадоў.

Дэдлайн для заявак: 30 чэрвеня 2022 года.

Тэмы семінара:

  • асноўныя аспекты кібербяспекі – у зносінах з калегамі і інфарматарамі, а таксама на сацыяльных платформах;
  • журналісцкія формы і жанры падачы матэрыялу;
  • тэхнікі інтэрв’ю;
  • крытэрыі незалежнай журналістыкі.

Акрамя таго, на семінары вас чакае:

  • практычны блок па асновах аўдыё- і відэажурналістыкі;
  • запіс падкаста з прафесійнай тэхнікай;
  • краш-курс па канструктыўнай журналістыцы;
  • практычнае заданне.

Вынікі гэтага практычнага задання ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць абмеркаваць на сустрэчы выпускнікоў і выпускніц напрыканцы кастрычніка 2022 года ў Варшаве.

Кантэкст:

Пасля падзей у жніўні 2020 шмат незалежных журналістаў і журналістак пакінулі Беларусь. Таксама выехалі журналісты-пачаткоўцы, блогеры, стваральнікі медыякантэнту. Цяпер яны вымушаны асвятляць падзеі і жыццё ў краіне, знаходзячыся за яе межамі. Гэта стварае асаблівыя ўмовы працы. У такіх умовах вельмі важна падвышаць дасведчанасць аб кібербяспецы, а таксама працягваць развіваць уласныя медыяскілы.

Умовы падчас семінара:

Для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прыязджаюць з трэцяй краіны, арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд і пражыванне. Для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц семінара прадугледжаны грошы на кішэнныя выдаткі і ланчы. Абавязковая ўмова пакрыцця ўсіх выдаткаў і выплата кішэнных грошай — наведванне ўсіх дзён семінара.

Мова семінара: беларуская, руская.

Дэдлайн для заявак: 30 чэрвеня 2022 года.

Падаць заяўку

Звяртаем вашу ўвагу: нягледзячы на тое, што ў форме мы пытаемся аб узроўні валодання рознымі навыкамі і ведамі, гэта не вызначальны фактар пры адборы заявак. Гэта інфармацыя дапаможа нам выбудаваць такую праграму семінара, якая ў найбольшай ступені адпавядала б вашым патрэбам.

Кантакт для сувязі: seminarforjournalists@gmail.com 

Арганізатары: International Media Academy IMA у партнёрстве з МедыяАкадэміяй Прэс-клуба. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў  Германіі.


Таксама карысна:

Топ-5 кампетэнцый для медыя будучыні

Як медыя захаваць аўдыторыю, калі зачыняецца ўсё?

Як працуе заходняя журналістыка?

Падзяліцца:

23 чэрвеня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяІнтэнсіў для журналістаў-пачаткоўцаў па кібербяспецы і развіццю кам’юніці

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць