Прэмія IJ4EU Impact Award для трансмежавых каманд журналістаў

Прэмію IJ4EU Impact Award запускае Еўрапейскі цэнтр свабоды прэсы і СМІ (ECPMF) ў рамках праграмы Investigative Journalism for Europe. Гэты конкурс адзначае найлепшыя трансмежавыя журналісцкія расследаванні ў Еўропе.

Прэмія IJ4EU Impact Award для трансмежавых каманд журналістаў
Ілюстрацыя: скрыншот з сайта www.investigativejournalismforeu.net

Дэдлайн падачы заявак: 27 красавіка 2025 года

Журналісты і рэдакцыі медыяў могуць намінаваць як уласныя расследавальніцкія праекты, так і працы іншых аўтараў і СМІ, апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня 2024 па 31 снежня 2024 года. У праектах павінны ўдзельнічаць як мінімум дзве краіны — члены ЕС  ці/або краіны — кандыдаты на ўступленне ў ЕС (пры гэтым хаця б адна з краін — удзельніц праекта павінна быць членам ЕС).

Праекты, апублікаваныя не на англійскай мове, павінны ўключаць пераклад на англійскую або напісаны на англійскай мове кароткі выклад асноўных высноў расследавання.

Тры пераможцы атрымаюць па 5000 еўра.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Падзяліцца:

ijnet.org

3 сакавіка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПрэмія IJ4EU Impact Award для трансмежавых каманд журналістаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць