devby.io шукае журналістаў
Шукаюць журналістаў-універсалаў (пажадана ў Варшаве, але кандыдатаў з іншых гарадоў Польшчы таксама будуць разглядаць).
Ілюстрацыя: Unsplash
Кандыдаты павінны разумець, як працуе беларуская і сусветная ІТ-індустрыя, але яшчэ большы плюс — прафесійны азарт, гатоўнасць генераваць нестандартныя ідэі і шмат працаваць. Прапануюць працу ў штаце, але магчымы і фрыланс.
Што трэба ўмець:
- знайсці і развіць навіну;
- пагрузіцца ў вялікую тэму і разабраць яе так, каб усе ўсё зразумелі. Патрэбны глыбокія інтэрв’ю, важныя гісторыі, растлумачалкі, гайды, расследаванні, рэпартажы;
- бываць у афлайне (напрыклад, на tech канферэнцыях), каб зрабіць рэпартаж, знайсці новых спікераў, быць у тэме;
- пісаць хутка, ясна і нянудна.
Дасылайце CV на editor@devby.io. У суправаджальным пісьме дадайце пяць сваіх тэм для devby.
7 красавіка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...