Фонд дапамогі для незалежных журналістаў Усходняй Еўропы

Група з 30 арганізацый падтрымкі СМІ запусціла Фонд для незалежных журналістаў Усходняй Еўропы. Фонд будзе падтрымліваць матэрыялы ўкраінскіх, беларускіх і расійскіх журналістаў, якія, нягледзячы на вялізныя рызыкі, паведамляюць праўду пра вайну.

Фонд дапамогі для незалежных журналістаў Усходняй Еўропы

Фонд працягне руку дапамогі, каб дазволіць журналістам заставацца ў прафесіі, нават калі іх звычайны даход рэзка зніжаецца або знікае, што з’яўляецца прамым следствам жыцця і працы ў зоне ваенных дзеянняў або паблізу.

Асноўная мэта – заплаціць за незалежныя рэпартажы пра вайну і ўсе яе наступствы. Выдаткі на кіраванне фондам будуць зведзены да абсалютнага мінімума, таму практычна ўсе сабраныя сродкі пойдуць непасрэдна выбраным журналістам.

Фонд будзе плаціць як фрылансерам, так і штатным рэпарцёрам, якія працуюць над матэрылямі ў незалежных СМІ – мясцовых і рэспубліканскіх. У любым выпадку журналісты павінны даказаць сваю незалежнасць, прадэманстраваўшы, што яны асвятляюць падзеі ў сваёй кар’еры, не абслугоўваючы нічыіх палітычных ці эканамічных інтарэсаў. Партнёры фонду будуць выкарыстоўваць свае кантакты і вопыт у рэгіёне, каб уважліва ацэньваць кожную заяўку.

Памер грантаў

  • Падтрымка звычайна складае ад 200 да 1000 еўра.
  • Як правіла, будзе падтрымлівацца напісанне асобных матэрыялаў, аднак у выключных выпадках мы можам аказаць падтрымку для серыі матэрыялаў.
  • Не існуе мінімальнай або максімальнай сумы.
  • Памер грантаў таксама будзе залежаць ад абранага фармату (лангрыды / аналітыка, расследаванне, мультымедыя, серыялы і г.д.)

Падаць заяўку

Каардынатарам фонду з’яўляецца Transitions, пражская выдавецкая і навучальная арганізацыя, якая падтрымлівае і навучае журналістаў больш за 20 гадоў. 

 Крыніца

Фота на галоўнай: www.lifeline4journalists.tol.org

Падзяліцца:

25 мая 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўФонд дапамогі для незалежных журналістаў Усходняй Еўропы

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць