Фестываль відэа аб міграцыі PLURAL+

Фестываль PLURAL+ запрашае моладзь да 25 гадоў з усяго свету прадставіць арыгінальныя і крэатыўныя відэаролікі, прысвечаныя тэмам міграцыі, разнастайнасці і сацыяльнай інтэграцыі.

Фестываль відэа аб міграцыі PLURAL+
Скрыншот з сайта фестывалю

Дэдлайн падачы заяўкі: 15 чэрвеня 2025 года

PLURAL+  гэта сумесная ініцыятыва Альянсу цывілізацый ААН (UNAOC) і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ). Падтрымліваючы распаўсюджванне моладзевых СМІ, PLURAL+ матывуе моладзь спрыяць сацыяльным зменам у свеце, які часта характарызуецца нецярпімасцю, культурнымі і рэлігійнымі адрозненнямі.

Відэаролікі PLURAL+ павінны доўжацца не больш за пяць хвілін і могуць быць любога жанру (анімацыя, дакументальны фільм, музычнае відэа, камедыя і г. д.). Відэа могуць быць на любой мове, але абавязковыя англійскія субцітры.

Пераможцаў чакае запрашэнне на фестываль напрыканцы года.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

pluralplus.unaoc.org

17 красавіка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыФестываль відэа аб міграцыі PLURAL+

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць