Сусветны кангрэс IPI і Фестываль медыя-інавацый 2025

Тэма гэтага года: «Абараняючы будучыню свабодных СМІ». Івэнты збяруць вядучых журналістаў, рэдактараў і выдаўцоў з усяго свету.

Сусветны кангрэс IPI і Фестываль медыя-інавацый 2025
Ілюстрацыя: Unsplash

Калі: 23 па 25 ​​кастрычніка 2025 года

Ранні дэдлайн: 1 траўня 2025 года 

Сусветны кангрэс IPI і Фестываль медыя-інавацый 2025 года пройдуць з 23 па 25 ​​кастрычніка 2025 года ў Вене (Аўстрыя). Мерапрыемства адкрытае для тых, хто працуе ў незалежных СМІ ў якасці фрылансераў, а таксама для абаронцаў свабоды прэсы і студэнтаў-журналістаў. Па меркаваннях бяспекі ўсе рэгістрацыі будуць правераны на адпаведнасць патрабаванням.

Фестываль медыя-інавацый IPI дапамагае знаходзіць творчыя рашэнні і дасягаць устойлівасці, ствараючы супольнасць медыя-наватараў, мясцовых навінавых агенцтваў і медыя-стартапаў з усяго свету, каб яны расказвалі свае гісторыі, стваралі сеткі, дзяліліся поспехамі адзін аднаго і вучыліся на іх.

Падчас кангрэсу адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі IPI World Press Freedom Hero і Free Media Pioneer.

Удзел у кангрэсе платны. Зніжкі прадугледжаны пры браніраванні да ранняга дэдлайну. Па ўсім пыьанням пісаць на congress@ipi.media.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

 

Падзяліцца:

ipi.media

24 красавіка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiСусветны кангрэс IPI і Фестываль медыя-інавацый 2025

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць