Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» аб’яўляе конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў у сферы сацыяльна-гуманітарных навук, медыядаследаванняў, права, эканомікі, мастацтва.
Тэматычны фокус даследаванняў — Беларусь у кантэксце палітычных рэпрэсій і вайны ва Украіне.
Заяўкі прымаюцца ад даследчай групы «ментар/ментарка — студэнт/студэнтка ці аспірант/аспірантка». Такі фармат прадугледжвае папярэдні пошук навуковых партнёраў і партнёрак і распрацоўку канцэпцыі даследавання.
Падаваць заяўкі могуць тыя, хто знаходзіцца у Беларусі, а таксама тыя, хто вымушана пакінуў краіну.
Памер гранта складае 2500 еўра.
Дэдлайн падачы заявак: 1 чэрвеня 2022 года.
Інфармацыя пададзена партнёрамі.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт