Лічбавая бяспека для журналістаў падчас крызісу
Бясплатны анлайн-курс «Лічбавая бяспека для журналістаў падчас крызісу» распрацаваны Knight Center for Journalism in the America і Global Investigative Journalism Network (GIJN).
Калі: з 7 ліпеня па 3 жніўня
Курс прызначаны для журналістаў, фрылансераў, рэдактараў і спецыялістаў у галіне СМІ без папярэдняга досведу працы ў галіне кібербяспекі. Вы навучыцеся ацэньваць рызыкі, выкарыстоўваць шыфраванне, уключаць шматфактарную аўтэнтыфікацыю, арыентавацца ў цэнзуры і спраўляцца з анлайн-дамаганнямі.
Чаму навучаць:
- аценьваць рызыкі і выяўляць ўразлівасці;
- абараняць свае ўліковыя запісы і прылады з дапамогай надзейных пароляў і шматфактарнага аўтэнтыфікацыі;
- выкарыстоўваць інструменты шыфравання для абароны канфідэнцыйных паведамленняў і файлаў
- выкарыстоўваць бяспечныя метады працы ў Інтэрнэце, каб пазбегнуць цэнзуры і сачэння;
- рэалізоўваць стратэгіі для абароны вашай прыватнасці.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ
7 ліпеня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяЛічбавая бяспека для журналістаў падчас крызісу