Zerkalo шукае дыстрыб’ютара ў smm-аддзел
Zerkalo шукае таго, хто будзе адказваць за распаўсюджванне кантэнту на розных платформах.
Photo by Walls.io on Unsplash
Zerkalo не можа працаваць з тымі, хто знаходзіцца ў Беларусі, таму шукаюць людзей, якія знаходзяцца ў ЕС (пажадана, у Польшчы ці Літве) і маюць дазвол на працу.
Што трэба рабіць:
- дыстрыбуцыя кантэнту на розных пляцоўках: Telegram, Instagram, Facebook, Viber, Threads, Х;
- узаемадзейнічаць з рэдакцыяй для аператыўнага распаўсюджвання кантэнту;
- дастаўляць кантэнт максімальнай колькасці людзей.
Патрабаванні:
- вопыт работы ў журналістыцы не менш як 3 гады (як у smm-аддзеле, так і ў іншых частках рэдакцыі);
- разуменне прынцыпаў дыстрыбуцыі кантэнту на розных платформах;
- уменне працаваць з вялікім аб’ёмам інфармацыі;
- уменне бачыць галоўнае;
- аператыўнасць;
- скрупулёзнасць;
- досвед працы з навінамі.
Прапануюць зарплату па выніках сумоўя, падтрымку ў рэалізацыі вашых ідэй.
Калі вас зацікавіла вакансія, дасылайце водгукі на editors@zerkalo.io з тэмай «Дыстрыбутар у smm-аддзел». Апроч рэзюмэ, раскажыце ў лісце пра сябе і чаму вы хочаце працаваць у Zerkalo.
8 ліпеня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііZerkalo шукае дыстрыб’ютара ў smm-аддзел