Архіў Блінкена OSA запрашае падаць заяўкі на атрыманне Вышаградскай стыпендыі

Падавацца могуць даследчыкі, студэнты другога дыплома, якія праводзяць даследаванні, дзеячы мастацтва і журналісты. Асабліва вітаюцца заяўнікі, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі з зон ваенных дзеянняў і бежанцы ад аўтарытарных рэжымаў.

Архіў Блінкена OSA запрашае падаць заяўкі на атрыманне Вышаградскай стыпендыі
Скрыншот з сайта арганізатараў

Дэдлайн: 15 лістапада 2025 года

Памер гранта 3000 еўра, ён прызначаны для пакрыцця выдаткаў на праезд і пражыванне на працягу васьмітыднёвага даследчага перыяду. Для карацейшых перыядаў памер гранта разлічваецца прапарцыйна.

Заяўнікі павінны быць пераважна, але не выключна, з краін V4 (Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя).  Падавацца могуць навукоўцы, даследчыкі, мастакі, журналісты.  Стыпендыятам прапануюць даследаваць эпоху халоднай вайны і яе наступствы. 

Магчымая тэмы даследаванняў: 

  • умовы ўзнікнення культуры беспакаранасці як сацыяльнай, палітычнай і прававой з’явы;
  • роля альянсаў у галіне бяспекі і іх успрыманне (з’яўленне НАТА і Варшаўскай дамовы, іх роля ў свеце, а таксама правамернасць іх параўнання);
  • двухсэнсоўнасць і ўплыў палітыкі прымірэння ў дачыненні да дыктатур;
  • канфрантацыя паміж эканамічнымі інтарэсамі і палітычнымі ідэаламі;
  • дылемы гонкі ўзбраенняў або ўзброенага міра ў міжнароднай палітыцы;
  • умовы, поспехі і няўдачы ў гуманітарнай дапамозе;
  • гісторыя інстытутаў і механізмаў супрацьдзеяння палітычнаму гвалту (роля судоў, міжнародных праваабарончых арганізацый) Міжнароднае правасуддзе: г
  • галаваломкі ўстанаўлення судовай і гістарычнай ісціны;
  • умовы для ўзнікнення апазіцыйных культур;
  • унутраная эміграцыя пры дыктатуры і інш..

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

archivum.org

9 кастрычніка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiАрхіў Блінкена OSA запрашае падаць заяўкі на атрыманне Вышаградскай стыпендыі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць