Прыём заявак на конкурс J4T AWARDS 2025
										
						Конкурс ладзіць праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць». Падавацца могуць як асобныя журналісты і журналісткі, так і рэдакцыі СМІ.
					 
															
						 
												
							Скрыншот з сайта j4t.info						
											 
										Дэдлайн падачы заяўкі: 20 лістапада 2025 года
Мэта конкурсу J4T AWARDS — павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі.
Катэгорыі конкурсу: 
- Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі. Прымаюцца артыкулы, фотарэпартажы, відэа-, аўдыаматэрыялы,  радыёперадачы, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве. Яны павінны быць апублікаваныя ў перыяд да 31 кастрычніка 2025. Адзін аўтар можа падаць на конкурс не больш за тры працы.
- Рэдакцыя года. У намінацыі можа быць вылучаная рэдакцыя СМІ, якая ў 2025 годзе ў сваіх матэрыялах прасоўвала ідэі роўнасці ды інклюзіі, распавядала пра праблемы, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі ўразлівых групаў у Беларусі і краінах рэлакацыі.
- Асоба года. Адмысловая намінацыя J4T за ўнёсак у развіццё ініцыятывы і праваабарончага руху ў Беларусі ў 2025 годзе.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ
					
										
					
						
						
							29							кастрычніка							2025							года
						
						
							Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. 
Падрабязней...