Адкрытая дыскусія: «Ці патрэбна беларускім фатографам супольнасць?»
Фатаграфічная платформа ФШ1 запрашае на адкрытую дыскусію. Пасля панэльнай размовы ўдзельнікі/-цы змогуць абмяняцца думкамі, досведам і прапановамі ў невялікіх групах.
Калі: 8 лістапада (субота), 12:00
Дзе: афлайн у Варшаве
Сёння беларуская фатаграфічная сцэна раскідана паміж Мінскам, Вільняй, Варшавай і іншымі гарадамі. Хтосьці працуе ўнутры краіны, хтосьці — у эміграцыі. Сувязі аслабелі, а агульных пляцовак для размовы стала менш.
Пра што прапануюць пагварыць:
- ці патрэбна супольнасць беларускім фатографам;
- што супольнасць можа даваць фатографам;
- праблемы беларускай фатаграфіі;
- ці магчымы кантакт і супольная праца паміж фатографамі, якія знаходзяцца ў розных краінах?
Запрошаныя эксперты дыскусійнай панэлі:
- Сяргей Міхаленка — беларускі фатограф, выкладчык, заснавальнік BIPA (Беларускай Незалежнай Асацыяцыі Фатографаў);
- Ганна Самарская — сузаснавальніца і кіраўніца @projectwomenintech;
- Аляксандр Веледзімовіч — беларускі фатограф, пісьменнік і выкладчык;
- Яўген Атцецкі — беларускі фатограф, выкладчык, сузаснавальнік беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1;
- Кацярына Ігнашэвіч — беларуская фатографка, мэнэджарка платформы ФШ1 і ўдзельніца калектыву +375, на дыскусіі будзе выступаць у якасціі фасілітатаркі.
РЭГІСТРАЦЫЯ
5 лістапада 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiАдкрытая дыскусія: «Ці патрэбна беларускім фатографам супольнасць?»