Набор у Акадэмію Deutsche Welle для журналістаў (Германія)
Журналісцкі досвед будзе плюсам, але не абавязковы. Пасля Акадэміі DW магчыма атрыманне стажыровак ў офісах Deutsche Welle (Вашынгтон, Брусель, Рыга і інш.). Гэтая праграма навучання лічыцца адной з самых прэстыжных у Германіі.
Photo by Annie Spratt on Unsplash
Дэдлайн: 17 лістапада 2025 года
Стажыроўка будзе доўжыцца 18 месяцаў, са студзеня 2027 года па чэрвень 2028 года.
Патрабаванні для кандыдатаў:
- досвед працы ў журналістыцы ці жаданне перайсці ў журналістыку са сферы права, эканомікі, навукі або тэхналогій;
- англійская або нямецкая мовы на прафесійным узроўні.
Праграма ўключае:
- шэсць месяцаў тэарэтычных і практычных заняткаў;
- дзевяць месяцаў стажыроўкі ў розных рэдакцыях DW ў Боне, Берліне і адным з замежных бюро;
- аднамесячную стажыроўку па выбары.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ
5 лістапада 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяНабор у Акадэмію Deutsche Welle для журналістаў (Германія)