Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Міжнародны фестываль дакументальнага кіно ў Салоніках Agora зноў праводзіць Салонікскі пітчынг-форум – ініцыятыву, накіраваную на развіццё дакументальнага кіно.
Дэдлайн: 26 лістапада 2025 года
Форум даследуе межы дакументальнага жанру, запрашаючы да ўдзелу творчыя і тэлевізійныя дакументальныя фільмы, дакументальныя серыялы, дзіцячыя дакументальныя фільмы, а таксама новыя медыяпраекты (віртуальная і/або дапоўненая рэальнасць і г.д.).
Сам фестываль пройдзе ў сакавіку наступнага года.
Удзельнікі змогуць абмеркаваць свае праекты і атрымаць зваротную сувязь па сваім кантэнце ў ходзе двухдзённага анлайн-семінара, дзе яны папрацуюць над сваімі матэрыяламі і падрыхтуюцца да прэзентацыі на Pitching Forum перад групай экспертаў. Акрамя таго, можна будзе паўдзельнічаць у індывідуальных сустрэчах з прафесіяналамі галіны, зацікаўленымі ў іх праектах.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт