Варкшоп «Як перастаць штампаваць і пачаць ствараць новае»

Бясплатны варкшоп «Як перастаць штампаваць і пачаць ствараць новае» пра крэатыўнасць і генераванне ідэй ад праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць».

Варкшоп «Як перастаць штампаваць і пачаць ствараць новае»

Дэдлайн: 20 лістапада, 10:00 (Варшава) / 11:00 (Вільy.c) / 12:00 (Мінск)

Фармат: анлайн

Прынята лічыць, што крэатыўнасць – гэта пра хаос і выпадковае натхненне. Але што, калі ёсць структураваны працэс стварэння ідэяў, якім можа карыстацца кожны – не толькі «творцы»?

На варкшопе прапануюць паглыбіцца ў два працоўныя падыходы да генерацыі ідэй – CRAFT і латэральнае мысленне.

Таксама раскажуць пра інструменты, якія дапамогуць прыдумваць свежыя, нечаканыя і арыгінальныя ідэі ў любы момант, нават калі натхнення няма.

Для каго:

  • спецыяліст_кі па камунікацыях;
  • журналіст_кі;
  • дызайнер_кі;
  • медыяменеджар_кі;
  • усім, хто стварае новыя падыходы і фарматы.

Варкшоп правядзе Дар’я Герасіменка – кантэнт-прадусарка (Skyeng, Careerum, Symptomato), крэатыўная дырэктарка (PR3, Salmon DDB, Rapka), стваральніца праекта «Крэатон», выкладчыца крэатыўных школ (ІКРА, MADS).

РЭГІСТРАЦЫЯ

Падзяліцца:

Journalists for Tolerance
Human rights NGO

17 лістапада 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяВаркшоп «Як перастаць штампаваць і пачаць ствараць новае»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць