Конкурс кароткаметражнага кіно Sony Future Filmmaker Awards 2026

Sony Future Filmmaker Awards 2026 гэта магчымасць паказаць свой фільм міжнароднаму журы і патрапіць на індустрыйную праграму ў Sony Pictures Studios у Каліфорніі.

Дэдлайн падачы заявак: 16 снежня 2025 года

Падавацца могуць рэжысёры, каманды і студэнты, якія здымаюць кароткаметражныя фільмы.

Патрабаванні:

  • фільм мусіць быць створаны паміж 1 студзеня 2024 і 16 снежня 2025 года;
  • павінны быць англійскія субтытры;
  • можна падаваць па адным фільме ў кожную з катэгорый.

Катэгорыі конкурсу Sony Future Filmmaker Awards: 

  • Fiction:  арыгінальная мастацкая гісторыя;
  • Non-Fiction: дакументальнае кіно;
  • Animation: не менш за 75% анімацыі;
  • Student: для студэнтаў кінаспецыяльнасцяў;
  • Future Format: вертыкальнае відэа 9:16, знятае спецыяльна для гэтага фармату.

Пераможцы і тыя, хто трапіць ў шорт-ліст, атрымаюць магчымасць паездкі ў Sony Pictures Studios (Culver City, Каліфорнія) з аплочанымі пералётам і пражываннем (візавая падтрымка не прадугледжана).  Таксама іх чакае:

  • ўдзел у індустрыйнай праграме: майстар-класы, панэлі, туры, Q&A з Sony Pictures і інш.
  • абсталяванне Sony (адзін камплект на фільм)
  • грашовы прыз 5000 USD (для пераможцаў у Fiction, Non-Fiction, Animation; 2500 USD для пераможцы Future Format);
  • прома і паказ трейлера/фільма ў межах Sony Future Filmmaker Awards.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

sonyfuturefilmmakerawards.com

25 лістапада 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыКонкурс кароткаметражнага кіно Sony Future Filmmaker Awards 2026

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць