«Зеркало» шукае рэдактара ў аддзел «Падзеі»

Шукаюць таго, хто будзе адказваць за сацыяльна-палітычны кантэнт.

«Зеркало» шукае рэдактара ў аддзел «Падзеі»
Фота: zerkalo_io

Прапануюць «белы заробак», магчымасць працаваць вялікай аўдыторыяй, падтрымку ў рэалізацыі ідэй. Графік працы: з панядзелка па пятніцу, 09.00-18.00 (па Мінску), два абавязковыя дзяжурствы ў месяц на выхадных.

«Зеркало» не можа працаваць тымі, хто знаходзіцца ў Беларусі. Разглядаюць кандыдатаў, якія знаходзяцца ў ЕС (пераважна ў Польшчы ці Літве) і маюць дазвол на працу.

Абавязкі: 

  • кіраваць аддзелам з некалькіх аўтараў;
  • удзельнічаць у фармаванні рэдакцыйнай павесткі: пітчыць тэмы, развіваць ідэі журналістаў аддзела;
  • рэдагаваць тэксты: стылістыка, логіка, фактчэкінг;
  • у рэдкіх выпадках пісаць матэрыялы самастойна;
  • аналізаваць вынікі свайго аддзела і на аснове гэтай інфармацыі карэктаваць падыходы да выбару тэм і напісання тэкстаў;
  • удзельнічаць у падрыхтоўцы рэдакцыйных спецпраектаў (каардынацыя з іншымі аддзеламі, кантроль тэрмінаў, удзел у стварэнні кантэнту);
  • удзельнічаць у агульнарэдакцыйных планёрках.

Патрабаванні:

  • досвед працы ў журналістыцы не менш за 5 гадоў;
  • досвед кіравання камандай не менш за год;
  • разуменне беларускай павесткі, асабліва ўнутры Беларусі;
  • выдатныя навыкі фактчэкінга і рэдактуры;
  • уменне хутка рэагаваць на падзеі, ствараць з іх матэрыялы;
  • уменне знаходзіць новыя падыходы да традыцыйных тэм;
  • уменне планаваць час працы;
  • здольнасць ясна і пераканаўча даносіць свае ідэі як да журналістаў, так і да кіраўніцтва;
  • уменне працаваць ва ўмовах дэдлайнаў і высокай нагрузкі;
  • добрыя камунікацыйныя навыкі;
  • шырокі кругагляд;
  • разуменне базавых прынцыпаў кібербяспекі.

Калі вас зацікавіла вакансія — адпраўляйце CV на editors@zerkalo.io з тэмай «Рэдактар ​​аддзела «Падзеі»».

Падзяліцца:

t.me/zerkalo_io

24 снежня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансіі«Зеркало» шукае рэдактара ў аддзел «Падзеі»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць