Прэзентацыя новага выдання кнігі Евы Вежнавец «Шлях дробнай сволачы»
Gutenberg Publisher перавыдае першую кнігу Евы Вежнавец «Шлях дробнай сволачы». З гэтай нагоды ў Варшаве пройдзе творчая сустрэча з пісьменніцай.
Калі: 16 студзеня, 18:30-20:00
Дзе: Imaguru Startup HUB (Twarda 14/16, Warszawa)
Запрашаюць журналістаў і ўсіх паклоннікаў творчасці пісьменніцы.
Падчас прэзентацыі можна будзе:
- абмеркаваць кнігу з Евай Вежнавец і галоўнай рэдактаркай выдавецтва Валянцінай Андрэевай;
- паслухаць чытанне ўрыўка з кнігі аўтаркай;
- задаць свае пытанні, атрымаць аўтограф і падпісаныя асобнікі.
Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Cаюзам.
Інфармацыйная падтрымка праекту – Press Club Belarus.
12 студзеня 2026 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiПрэзентацыя новага выдання кнігі Евы Вежнавец «Шлях дробнай сволачы»