Вядучы для TikTok у рэдакцыю анлайн-медыя «Салідарнасць»

«Салідарнасць» шукае чалавека, які будзе працаваць фултайм па-за межамі Беларусі і адказваць за ўвесь цыкл стварэння відэа для TikTok і іншых відэаплатформаў.

Абавязкі:

  • выбар тэмы;
  • распрацоўка сцэнарыя;
  • здымкі, мантаж, публікацыя кантэнта;
  • ўзаемадзеянне з аўдыторыяй у каментарах.

Ідэальны кандыдат: 

  • ведае грамадска-палітычную павестку Беларусі і разумее, як працаваць з гэтай тэматыкай у сацсетках;
  • умее пісьменна і лаканічна складаць сцэнары на беларускай і рускай мовах. Іронія і крэатыў — вялікі плюс;
  • мантуе відэа;
  • мае вопыт працы ў кадры і адчувае сябе ўпэўнена перад камерай;
  • сочыць за трэндамі ў TikTok, Instagram і Shorts, разумее спецыфіку гэтых платформаў;
  • арганізаваны, стрэсаўстойлівы, адказны і ведае, што такое працоўная этыка.

Што прапануюць:

  • канкурэнтную і своечасовую аплату працы;
  • дакладны і зразумелы графік;
  • камфортную працу ў сяброўскай камандзе;
  • магчымасці для прафесійнага і асабістага развіцця.

Рэзюмэ дасылаць на пошту editor@gazetaby.com

Падзяліцца:

Пресс-клуб Беларусь

14 студзеня 2026 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііВядучы для TikTok у рэдакцыю анлайн-медыя «Салідарнасць»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць