Праграма падтрымкі вызваленых палітзняволеных і рэпрэсаваных беларусаў і беларусак

Гэта другі раўнд падтрымкі вызваленых палітзняволеных і рэпрэсаваных беларусаў і беларусак, якую ладзіць Еўрапейскі Саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training).

Дэдлайн падачы заяўкі: 31 студзеня 

Падавацца могуць тыя, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.

Хто можа падацца: 

  • грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 гадоў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій пасля жніўня 2020 года (палітычнае зняволенне, пагрозы, пераслед за грамадзянскую пазіцыю ці ўдзел у мірных пратэстах) і страцілі магчымасць працягваць навучанне ці працу.
  • на момант падачы заяўкі заяўнік або заяўніца павінны пражываць у краіне ЕС, ЕЭЗ або адной з краін Усходняга Партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна).
  • Можна падаць толькі адну заяўку ў межах кожнага раўнда праграммы.

Што падтрымаюць: 

  • прафесійнцю адукацыю (да 12 месяцаў);
  • курсы перападрыхтоўкі і падвышэння кваліфікацыі;
  • афіцыйныя моўныя курсы і іспыты;
  • настрыфікацыя дыплома, вучонай ступені ці адукацыйных сертыфікатаў;
  • курсы на атрыманне пасведчання кіроўцы (катэгорыі якія пачынаюцца з літар C, D, T);
  • атрыманне кваліфікацыйных сертыфікатаў і здача іспытаў.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

eu4belarus.info

26 студзеня 2026 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПраграма падтрымкі вызваленых палітзняволеных і рэпрэсаваных беларусаў і беларусак

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць