Стажыроўка Marion Gräfin Dönhoff для журналістаў (Германія)

У рамках праграмы Marion Gräfin Dönhoff журналісты з Беларусі, Украіны, краін Цэнтральнай Азіі, Каўказа, Малдовы, краін Балтыйскага рэгіёну і Расіі далучацца да нямецкай рэдакцыі і атрымаюць магчымасць працаваць рэдактарам-стажорам у адным з нямецкіх СМІ на працягу двух месяцаў.

Стажыроўка Marion Gräfin Dönhoff для журналістаў (Германія)
Photo by Maheshkumar Painam on Unsplash

Дэдлайн: 30 красавіка

Стажыроўка Marion Gräfin Dönhoff дае маладым журналістам магчымасць атрымаць асабістае ўражанне аб палітычных, эканамічных, культурных падзеях у Германіі, а таксама атрымаць досвед працы ў замежным журналісцкім асяроддзі.

Стажыроўка пачынаецца ў канцы верасня з уступнай канферэнцыі, якая доўжыцца некалькі дзён. Адразу пасля гэтага ідзе васьмітыднёвае знаходжанне ва ўсходнееўрапейскім і нямецкім медыя, якое выбіраюць пасля кансультацыі са стыпендыятамі, а таксама з улікам іх інтарэсаў і кваліфікацыі.

Стыпендыяты ўдзельнічаюць у рабоце прымаючых СМІ, але таксама працуюць над уласнымі журналісцкімі праектамі і рэпартажамі для СМІ ў сваёй краіне.

Падавацца могуць ўсходнееўрапейскія журналісты ва ўзросце ад 23 да 35 гадоў, якія рэгулярна працуюць фрылансерамі, стажорамі ці рэдактарамі для нямецкіх ці ўсходнееўрапейскіх газет, радыёстанцый, тэлеканалаў ці анлайн-рэдакцый. Добрае веданне нямецкай і англійскай моў з’яўляецца неабходнай умовай для абітурыентаў з Усходняй Еўропы.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

ijp.org

13 красавіка 2026 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiСтажыроўкіСтажыроўка Marion Gräfin Dönhoff для журналістаў (Германія)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць