Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
9, 15, 23 і 30 красавіка кампанія «За права на інфармацыю» правядзе наступныя вебінары.
9 красавіка, 18:00–19:30
Размова з рэдакцыямі пра тое, як яны працуюць з інфармацыяй ва ўмовах, калі маеш чуткі, паведамленні грамадзян і маўчанне афіцыйных крыніц (за гэта рэдакцыям яшчэ і папярэджанні даюць).
Віктар Малішэўскі, Ірына Турчына, Ульяна Бабаед і Антон Трафімовіч распавядуць, як яны збіраюць і правяраюць інфармацыю, ці варта пісаць пра кожнага захварэўшага і ці хопіць на ўсіх грэчкі (па дадзенных Мінсельгасхарча).
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце інструкцыі і спасылку на трансляцыю.
15 красавіка, 17:00–18:30
Адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, спецыяліст у галіне крымінальнага і адміністрацыйнага права Таццяна Лішэнкова распавядзе пра бяспеку журналістаў і тактыку паводзін пры разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Як паводзіць сябе з супрацоўнікамі міліцыі, што патрабаваць, падпісваць пратакол альбо не, як паводзіць сябе ў судзе і іншае.
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце інструкцыі і спасылку на трансляцыю.
23 красавіка, 18:00–19:30
Аналітык «Кошту ўрада» Жана Кулакова навучыць працаваць з бюджэтнымі дадзенымі: як пісаць пра бюджэт, каб гэта было цікава і без памылак.
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце інструкцыі і спасылку на трансляцыю.
30 красавіка, 15:00–17:00
Сумесна з Фондам «Масавыя камунікацыі» (fmcom) разгледзяць тэму прававога рэгулявання дзейнасці СМІ.
Юрысты Сяргей Зікрацкі, Алена Лысакова і Аляксей Казлюк распавядуць пра прававое рэгуляванне зместу інфармацыйных паведамленняў, абавязкі і адказнасць журналіста і рэдакцыі паводле закона аб СМІ, рэкламныя і не рэкламныя артыкулы, правядзенне рэкламных гульняў, забеспячэнне доказаў пры распаўсюдзе інфармацыі.
Прапановы і заўвагі па вебінарах дасылайце на pravanainfo@gmail.com
Олег Коронный (Arzamas): Как заставить людей любить науку? ПОДКАСТ
Работа журналиста в даркнете. Видео лекции Светланы Рейтер и Андрея Сошникова (Би-би-си)
Академия Пресс-клуба – онлайн! Первый набор – бесплатный
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт