Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэс-клуб Беларусь і Абмасада ЗША ў Беларусі запрашаюць бясплатна займацца англійскай мовай анлайн
Калі вы журналіст ці блогер і жадаеце зрабіць наступны крок у сваёй кар’еры, у вас ёсць выдатная магчымасць палепшыць англійскую мову і адначасова паглыбіць веды аб асновах друкаванай і лічбавай журналістыкі.
Прэс-клуб Беларусь і Абмасада ЗША ў Беларусі з задавальненнем аб’яўляюць бясплатны анлайн-курс “Англійская мова для жуналістыкі”.
Васьмітыднёвы курс, распрацаваны Дзярждэпартаментам ЗША і Універсітэтам Пенсільваніі, дапаможа вам удасканаліць моўныя навыкі і веды ў галіне журналістыкі. Самастойная праца ў межах курса будзе дапаўняцца штотыднёвымі анлайн-сэсіямі з мясцовым выкладчыкам англійскай мовы.
Працягласць курса: 21 красавіка – 16 чэрвеня 2020 г.
Курс “Англійская мова для журналістыкі” даступны на платформе Coursera. Анлайн-сэсіі з выкладчыкам англійскай мовы будуць арганізаваны праз Zoom.
Змест курса:
Кандыдаты мусяць адпавядаць наступным крытэрыям:
Як падаць заяўку
Каб запісацца на курс, калі ласка, запоўніце форму: https://tinyurl.com/thnxc58
Дэдлайн: 15 красавіка 2020 ўключна.
Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць анлайн-курс, атрымаюць сертыфікат, падпісаны Прэс-клубам і Амбасадай ЗША ў Беларусі.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт