Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і Установа “Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер” запрашаюць на бясплатны адукацыйны курс «Мабільная журналістыка: 6 крокаў да майстэрства лічбавага сторытэлінгу».
Калі і дзе: Мінск — Вільня, 14.09 — 27.10 2019 года.
Пра што:
— абсталяванне і прыкладанні, якія дазваляюць журналісту працаваць дзе заўгодна;
— асаблівасці працы з мабільнымі фотаздымкамі і пра тое, што не адным толькі ўбудаваным у смартфон прыкладаннем жыве мабільная фатаграфія;
— што яшчэ цікавага можна зрабіць з фота, каб яно пераўтварылася на вачах ці змяніла фармат у залежнасці ад мэтаў;
— асноўныя тэхнічныя прыёмы здымак відэа.
Курс практыкаарыентаваны і прадугледжвае самастойную працу па здымках розных фарматаў фота і відэа, а таксама кансультацыі трэнераў. Вынікам супрацы стане падрыхтоўка кожным удзельнікам сваёй гісторыі ў фармаце мабільнай журналістыкі.
Трэнеры курса: відэааператар тэлеканала «Белсат» Сяргей Кавалёў, медыятрэнер Алесь Залеўскі, медыятрэнер і намеснік галоўнага рэдактара сайта Mediakritika.by Антон Сурапін.
Курс «Мабільная журналістыка: 6 крокаў да майстэрства лічбавага сторытэлінгу» распачнецца 14 верасня і завершыцца 27 кастрычніка 2019 г. У межах курса ў Мінску па суботах з 11.00 да 14.00 пройдуць 6 заняткаў. Лепшыя з удзельнікаў пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.
Удзел у курсе бясплатны, колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Тут падрабязнасці і спасылка на заяўку
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт