Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэмія ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняй Еўропе радая абвесціць вяшчальным кампаніям і тэлежурналістам з шасці краінаў Усходняга Партнёрства Еўразвязу пра пачатак збору заявак на ўдзел у нашай новай медыя-ініцыятыве – праграме ADAMI TANDEM.
ADAMI TANDEM дае мажлівасць журналістам наладзіць сувязі з заходнееўрапейскімі тэлекампаніямі і сумесна, разам з калегамі з Еўразвязу, вырабляць навіны.
Журналісты, якія працуюць з тэмамі культурніцкай разнастайнасці для вяшчальнікаў ў краінах Усходняга Партнёрства (Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне), могуць падаваць свае прапановы навінавых сюжэтаў, якія яны маюць намер вырабіць для транслявання ў сваёй краіне. Працягласць матэрыялаў павінна быць не больш за чатыры хвіліны. ADAMI аб’яднаецца з рэдакцыйнымі журналістамі чатырох заходніх тэлеканалаў, сярод якіх ARTE і Deutsche Welle, каб выбраць лепшыя прапановы.
Сярод тэлеканалаў, якія возьмуць удзел у ініцыятыве, нямецкія ZDF і SWR, франка-нямецкі культурніцкі канал ARTE і Deutsche Welle са сваёй праграмай «Фокус на Еўропе», якія накіраваныя на міжнародную аўдыторыю і транслююцца на некалькіх мовах.
Зацікаўленыя кандыдаты маюць уключыць у свае заяўкі кароткі агляд прапанаванага праекту для ADAMI TANDEM, і CV кандыдата.
Дэдлайн падачы: 25 чэрвеня 2019 года, у 00:00 па тбіліскім часе.
Больш падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя на конкурс
ADAMI TANDEM арганізуецца ў цеснай супрацы з праграмай партнёрства Еўрапейскага вяшчальнага звязу (EBU), Жэнева.ADAMI Медыя Прыз фінансуецца Федэральным Міністэрствам замежных справаў Нямеччыны і ProCredit Holding.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт