Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на бясплатны адукацыйны курс для прадстаўнікоў прэс-служб.
Курс «Медыястратэгія — компас для прэс-службы» прысвечаны вывучэнню інструментаў, якія дазволяць наладзіць эфектыўную PR-працу. Адметнасць курса — практыкаарыентаванасць і мэтавая скіраванасць на патрэбы кожнага з удзельнікаў.
Трэнеры курса: PR-спецыяліст Аляксандр Люшкевіч, PR-дырэктар EZERIN’COM Андрэй Эзерын, медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Падчас курса пройдуць майстар-класы і сустрэчы з іншымі спецыялістамі ў галіне піяру.
Запрашаюцца: прэс-сакратары і прэс-сакратаркі, прэс-аташэ, спецыялісты і спецыялісткі па камунікацыях, супрацоўнікі і супрацоўніцы прэсавых служб, журналісты і журналісткі, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.
Курс распачнецца 25.05.2019 і завершыцца 07.07.2019. У межах курса у Мінску пройдзе 7 заняткаў, яны будуць праводзіцца па суботах. Лепшыя з удзельнікаў пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.
Удзел у курсе бясплатны, колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Дэдлайн падачы: да 22 мая, 23:59.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт