Стыпендыя імя Кім Валль для журналістак
Фонд імя Кім Валль прапануе грант журналістцы, чые рэпартажы раскрываюць субкультуру ў шырокім сэнсе слова. Фонд падкрэслівае, што шануе жаданне журналісткі: Кім Валль хацела, каб жанчыны змагаліся з несправядлівасцю.
5000 $ можна скарыстаць дзеля аплаты расходаў, звязаных з рэпартажам (транспарт, візы, жыллё, перакладчык).
Для ўдзелу запрашаюць журналістак з усіх краін свету.
Патрабаванні да кандыдатак:
- асноўнай прафесіяй павінна быць журналістыка;
- не менш за 3-х гадоў вопыту работы журналісткай;
- заяўкі прымаюцца на англійскай мове.
Дэдлайн падачы заяўкі — 4 студзеня 2019.
Падрабязнасці на сайце фонда: iwmf.org
21 лістапада 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўСтыпендыя імя Кім Валль для журналістак