Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Фонд падарожжаў пакрывае выдаткі на праезд, жытло, харчаванне, страхоўку, рэгістрацыйныя ўнёскі і іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам прадстаўнікоў беларускіх СМІ ў міжнародных сустрэчах і канферэнцыях, прысвечаных СМІ і беларускім пытанням, на тэрыторыі суседніх краінаў і краінаў-сябраў Еўразвязу. Фонд можа таксама пакрыць выдаткі, звязаныя з індывідуальнай праграмай стажыроўкi, якая дазваляе СМІ пазнаваць лепшыя практыкі працы замежных СМІ.
Мэта Фонду падарожжаў – дазволіць беларускім прадстаўнікам удзельнічаць у важных падзеях і сустрэчах і забяспечыць абмен інфармацыяй пра Беларусь і на тэмы, звязаныя з Беларуссю (асабліва з беларускім медыйным асяроддзем), між зацікаўленымі бакамі.
Падзея / канферэнцыя / стажыроўкa павінна мець дачыненне да стратэгіі развіцця выдання, для якога працуе заяўнік, а паездку / мэту павінен ухваліць кіраўнік СМІ (калі заяўнік — не галоўны рэдактар / кіраўнік). У заяўцы ўдзельнік павінен дакладна апісаць, якую карысць для развіцця СМІ прынясе ягоная паездка (напрыклад, маркетынг, прасоўванне, фінансавая ўстойлівасць, пашырэнне аўдыторыі, камунікацыя і г.д.). Удзельнікі могуць таксама прапаноўваць паездкі ў замежныя рэдакцыі на перыяд “поўнага паглыблення”. Такія паездкі неабходна належным чынам абгрунтаваць і суправадзіць рэальнымі дзеяннямі і развіццём па вяртанні ў сваю рэдакцыю.
Фонд падтрымлівае толькі 1 чалавека на рэдакцыю за год.
Як атрымаць кампенсацыю выдаткаў на падарожжа?
Заяўкі на фонд падарожжаў можна дасылаць па электроннай пошце (travelfund.belarus@gmail.com ) штомесяц.
Фінансаванне можна атрымаць для падзеяў, арганізаваных з красавікa па снежань 2018.
Заяўкі неабходна падаваць у выглядзе запоўненай анкеты не пазней за 20-га чысла кожнага месяца.
Заяўкі неабходна падаваць не пазней, чым за месяц да апошняга тэрміну рэгістрацыі і аплаты рэгістрацыйных унёскаў.
Рашэнне па фінансаванні ўдзельнікі атрымаюць да 10-га чысла наступнага месяца.
У абгрунтаваных выпадках Фонд мае права на фінансаванне часткі выдаткаў.
Памер фінансавання
Удзельнік абавязаны:
Тэхнічныя перадумовы
Удзельнік павінен самастойна арганізаваць паездку, аплаціць выдаткі і атрымаць кампенсацыю актуальных выдаткаў, пацверджаных арыгіналамі дакументаў, у межах сумы, вызначанай Фондoм. Удзельнік павінен цягам двух тыдняў пасля падзеі перадаць у офіс Фондa рахункі на панесеныя выдаткі і справаздачу. У выпадку перадачы цягам двух тыдняў копій удзельнік абавязаны перадаць як мага хутчэй таксама і арыгіналы. Фонд можа перавесці грошы на банкаўскі рахунак атрымальніка ў Еўразвязе або заплаціць атрымальніку наяўнымі ў Варшаве. Калі ласка, скантактуйцеся з Фондoм у выпадку пытанняў, звязаных з аплатай.
Справаздача складаецца з:
Паездкі ў Варшаву (Польшча) або іншыя паездкі звязаныя з працэдурай пакрыцця выдаткаў, фінансуюцца ўдзельнікам.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт