Міжнародны конкурс ADAMI MEDIA PRIZE 2018

Міжнародны конкурс ADAMI MEDIA PRIZE 2018

Пачынаецца трэці конкурс «ADAMI Медыя Прыз».

Ён прысуджаецца за культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе 2018.  Для ўдзелу запрашаюць беларускія тэлекампаніі, прадусарскія кампаніі, незалежных журналістаў, рэжысёраў, прадусараў і іншых прафесіяналаў у галіне медыя. Калі вы адчуваеце жаданне паспрачацца за грашовы прыз (2.000 еўраў) з прадстаўнікамі іншых краінаў Усходняга Партнёрства ЕЗ — Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы і Украіны — наперад!

Прэмія ADAMI Медыя Прыз прысуджаецца ў 6 катэгорыях

1. ADAMI Медыя Прыз у галіне культурна-забаўляльных праграм і фільмаў (гульнявыя фарматы)

2. ADAMI Медыя Прыз у галіне інфармацыйных праграм і фільмаў (негульнявыя фарматы)

3. ADAMI Медыя Прыз за навінавыя праграмы і негульнявыя кароткаметражныя фільмы

4. Малады ADAMI 

5. ADAMI Анлайн Прыз за вэб-старонку

6. ADAMI Анлайн Прыз за анлайн-відэа 

Рэгламент да падачы заявак.

Даты заканчэння прыёму заявак:

2018/07/01 для матэрыялаў, апублікаваных у перыяд 2016/10/11-2017/12/31

 2018/10/01 для матэрыялаў, апублікаваных у перыяд 2018/01/01-2018/10/01

ADAMI Медыя Прыз — гэта ўнікальная магчымасць для прафесіяналаў у галіне медыя прадставіць свае аўдыё-візуальныя працы на міжнароднай арэне, а таксама пашырыць кантакты з прадстаўнікамі тэлевізійных каналаў. Пераможцы ў кожнай з катэгорыяў узнагароджваюцца грашовымі прызамі ў памеры 2.000 еўраў. Акрамя асноўных прызоў, кожнаму ўдзельніку конкурсу ADAMI Медыя Прыз 2018 з журналісцкім досведам, які валодае на працоўным узроўні расейскай, нямецкай ці французскай мовай, даецца магчымасць падаць заяўку на стыпендыю ADAMI для праходжання стажыроўкі на каналах Deutsche Welle (Берлін, Германія), MDR (Лейпцыг, Германія) або ARTE (Страсбург, Францыя).

Намінанты і пераможцы конкурсу стануць вядомыя ў кастрычніку 2018 года. Пераможцы будуць абвешчаныя на гала-цырымоніі ў Кішынэве, Рэспубліка Малдова, у лістападзе 2018, якая будзе транслявацца па міжнародных тэлеканалах.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, пішыце на  office@adamimediaprize.eu, або: Мінск 220065, а/с 36, Adami Media Prize Belarus

Амбасадарка ADAMI Медыя Прыз — Воля Бартлава +375 29 6 244 322

Сайт конкурсу  

Падзяліцца:

30 сакавіка 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўМіжнародны конкурс ADAMI MEDIA PRIZE 2018

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць